30 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшоў 1 этап рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры і здароўі, у якім прынялі ўдзел вучні 9 класа. У 1-ым туры, тэарэтычным, вучні адказвалі на пытанні, выбіраючы правільны адказ з прапанаваных варыянтаў. 2-і тур уключаў тэсціраванне фізічнай падрыхтаванасці па чатырох відах нарматываў. У 3-ім туры было праведзена комплекснае тэсціраванне ўменняў і навыкаў па 2-х спартыўных гульнях. Скібіцкі Кірыл і Пажарыцкая Вера паказалі добрыя вынікі. Наперадзе іх чакае ўдзел у 2-ім этапе рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры і здароўі. Жадаем ім паспяховага выступлення ў раёне!