Вёска Грынкі з’яўляецца тым месцам, дзе адбываліся пэўныя гістарычныя падзеі, дзе нарадзіліся людзі, якіх у час вайны напаткаў трагічны лёс.
Вялікая Айчынная вайна была цяжкім выпрабаваннем для ўсяго народа, не абмінула яна і грынкаўцаў: 46 чалавек загінулі на франтах, 32 мірныя жыхары былі расстраляны фашысцкімі захопнікамі.
Калі пачалася вайна, мясцовыя актывісты тайна збіраліся ў сельскім клубе,слухалі звесткі з фронту па радыё, пісалі і расклейвалі лістоўкі з антыфашысцкім зместам. Аднак неўзабаве аб дзейнасці падпольшчыкаў стала вядома новай уладзе. Уначы 6 сакавіка 1942 годы немцы арыштавалі і расстралялі дзевяць мясцовых актывістаў. амаль усе людзі, расстраляныя фашысцкімі карнікамі 6 сакавіка 1942 года, былі настаўнікамі. Пахаваны яны былі на могілках у вёсцы Ятвеск. Ужо пасля вайны, у 1968 годзе, на месцы пахавання быў устаноўлены помнік.