З задавальненнем наведваюць дзеці і падлеткі школьны стадыён у час летніх канікул. Яны збіраюцца сюды, каб правесці свой вольны час актыўна і з карысцю. Спартыўныя гульні дапамагаюць захаваць і ўмацаваць здароўе. Таксама гэта і магчымасць сустрэцца з сябрамі і аднакласнікамі, абмеркаваць цікавыя падзеі і навіны.