0
З 8 лютага па 22 лютага 2021 года ў раёне стартуе раённы этап рэспубліканскага конкурсу буктрэйлераў “Чытаем беларускіх класікаў”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, Івана Мележа, 125-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы.
Задачамі конкурсу з’яўляюцца:
фарміраванне і развіццё цікавасці навучэнцаў да вывучэння творчасці беларускіх пісьменнікаў Івана Шамякіна, Івана Мележа, Кандрата Крапівы;
стварэнне неабходных умоў для падтрымкі адораных навучэнцаў, раскрыццё іх творчай індывідуальнасці;
стымуляванне праектна-даследчай дзейнасці навучэнцаў;
падтрымка чытацкай культуры і папулярызацыя чытання беларускіх аўтараў сярод дзяцей і падлеткаў праз выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій.
Буктрэйлер – невялікі відэаролік, складзены па матывах прачытанай кнігі або твора. Стварэнне буктрэйлера – гэта сучасны тэхнічны спосаб прадстаўлення кнігі; анатацыя кнігі ў відэафармаце; рэклама, якая павінна здзіўляць, прыцягваць увагу да фактаў, сюжэтнай лініі, персанажаў з выкарыстаннем спецэфектаў, мастацкіх сродкаў выразнасці.
Буктрэйлер можа быць выкананы ў любым жанры: мультфільм, анімацыя, кароткаметражны фільм, слайд-шоу, відэафільм, відэаперформанс (відэапастаноўка), рэкламны ролік, камп’ютарная графіка, відэакліп, музычны кліп і інш. Відэасюжэт таксама можа суправаджацца гукавой дарожкай або тытрамі.