0
Адкрыўся тыдзень 15 лютага 2021 вусным часопісам “Цудоўная, дзіўная мова” для 5 – 9 класы, на якім вучні атрымалі змястоўную інфармацыю аб гісторыі ўзнікнення і снаўлення беларускай мовы на старонцы “Беларуская мова ў сям’і славянскіх моў”. Выступленне падрыхтавала вучаніца 9 класа Шыманчук Яна.
На другой старонцы “Пісьменства на Беларусі” Скібіцкі Кірыл, вучань 8 класа, праз падрыхтаваную прэзентацыю паказаў як развівалася пісьменства на Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзен. Вучні 6 – класаў пашырылі веды навучэнцаў пра Ефрасінню Полацкую, Кірыла Тураўскага, Францыска Скарыну, Семіёна Полацкага і іншых асветнікаў, што стаялі ля вытокаў станаўлення беларускай мовы, зрабілі вялікі ўклад у яе развіццё.
Наступная старонка “Свае і чужыя” паглыбіла веды вучняў аб словах славянскага паходжання, уласнабеларускіх словах і словах іншамоўнага паходжання. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў вызначэнні паходжання слоў, падымаючы рукі, калі гучала іншамоўнае слова.
Апошняя старонка вуснага часопіса “Трапным словам” была праведзена ў выглядзе конкурса на лепшага знаўцу беларускіх прыказак і прымавак. Пераможцам гэтага конкурсу стаў Пекар Данііл, вучань 9 класа.
У гэты дзень таксама для папулярызацыі сярод моладзі літаратурнай творчасці беларускіх народных паэтаў быў апублікаваны УКантакце відэаролік чэлленджа “Мова” Пекар Карыны, вучаніцы 8 класа, з вершам П. Броўкі “Родная песня”