20 сакавіка ва ўстанове аў Грынкаўскім дзіцячым садзе-базавай школе праводзіўся Дзень прыроды. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульні-конкурсе "Прырода нашай Радзімы". Каманды-ўдзельніцы "Буслікі" і "Васількі" падарожнічалі па прыродных станцыях: 'Кляновая", "Лясныя даганялкі", "Грыбная палянка", "Птушыны базар" , "Васільковая", "Кожнае дрэва цікавае" - і выконвалі розныя заданні. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню беражлівых адносін да прыроды, пашырэнню ведаў вучняў пра жывёльны і раслінны свет роднай краіны.