22 мая ў школе прайшоў Дзень бяспекі жыццядзейнасці. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Правілы бяспекі". Для вучняў 5-9 класаў праведзена віктарына "Мая бяспека ў маіх руках". Напярэдадні летніх канікул вучні ўспомнілі правілы бяспечных паводзін на вадзе, на дарозе, у лесе, у быце.