29 мая ў школе адбылася ўрачыстая лінейка "Апошні званок-2021". На свяце прысутнічалі Ж.І.Лешанюк, метадыст аддзела адукацыі Свіслацкага райвыканкама, М.Ф.Качко, старшыня Нязбодзіцкага сельвыканкама, Дз.А.Завацкі, старшы оперупаўнаважаны Свіслацкага РАУС. З цёплымі віншавальнымі словамі да выпускнікоў звярнулася дырэктар Н.І.Парамонава. Шчырыя пажаданні прагучалі з вуснаў класнага кіраўніка І.І.Андрушка, бацькоў, а таксама свой наказ дзявяцікласнікам далі самыя маленькія вучні - першакласнікі. Мелодыяй успамінаў аб школьным жыцці прагучаў для выпускнікоў апошні званок. Наперадзе іх чакае напружаная пара здачы экзаменаў, выпускны баль і развітанне са школай. У добры шлях, выпускнікі!