0
28 мая важнай падзеяй для чацвёртакласнікаў стала святочная праграма “Да пабачэння, пачатковая школа!”. Свята пачалося з вальса, у якім вучні 4 класа закружыліся разам з дзявяцікласнікамі. З віншавальным словам да чацвёртакласнікаў звярнулася дырэктар школы Наталля Іванаўна Парамонава і ўручыла ім дыпломы аб заканчэнні пачатковай школы. Цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў прагучалі ад першай настаўніцы Таццяны Іванаўны Пелеш.
На працягу свята чацвёртакласнікі паказалі, чаму яны навучыліся ў школе за чатыры гады: актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі і паспяхова справіліся з усімі прапанаванымі заданнямі. З вялікім задавальненнем выпускнікі разам са сваімі бацькамі ўдзельнічалі ў конкурсах. Сваё тэатральнае майстэрства чацвёртакласнікі прадставілі ў выглядзе сцэнак-мініяцюр на тэму школьнага жыцця. Вядучыя правялі “экзамен” з бацькамі, пасля чаго бацькі таксама былі “пераведзены” ў пяты клас. На працягу свята гучалі цудоўныя песні пра школу, вучні адрасавалі словы падзякі ў вершаванай форме адміністрацыі школы і настаўнікам, якія іх вучылі, а таксама падарылі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. Напрыканцы свята вучні звярнуліся да сваіх бацькоў, а ад іх атрымалі бацькоўскі наказ на паспяховую вучобу.