Лета - гэта час паездак, падарожжаў, магчымасць спазнаваць новае і цікавае. У кожным населеным пункце ёсць аб'екты, якія цікавяць тых, хто трапляе сюды ўпершыню. Госці мясцовых жыхароў, якія прыехалі з горада Заслаўе Мінскай вобласці, зацікавіліся школьным музеем ільну. Для іх была праведзена экскурсія па музеі. З цікавасцю наведвальнікі разглядалі экспанаты музея, асаблівую увагу прыцягнула экспазіцыя беларускіх лялек ручной работы.