1 верасня прайшла святочная лінейка, прысвечаная пачатку 2021/2022 навучальнага года. Школа гасцінна расчыніла свае дзверы, каб даць старт новаму навучальнаму году. На ўрачыстасці прысутнічалі ганаровыя госці. Жанна Іосіфаўна Лешанюк, метадыст аддзела адукацыі Свіслацкага райвыканкама, павіншавала педагогаў, навучэнцаў і іх бацькоў з пачаткам навучальнага года і ўручыла Ганаровую грамату настаўніку матэматыкі Андрушка Ірыне Іванаўне, а таксама дыпломы навучэнцам – пераможцам раённай і абласной алімпіяд па фізічнай культуры і здароўю. Марыя Фёдараўна Качко, старшыня Нязбодзіцкага сельвыканкама пажадала паспяховага, цікавага і карыснага навучальнага года. Са словамі прывітання і віншавання да ўсіх прысутных звярнулася дырэктар установы адукацыі Наталля Іванаўна Парамонава і пажадала, каб новы навучальны год стаў для ўсіх яркім і плённым, каб быў напоўнены творчасцю, новымі поспехамі і дасягненнямі. З асаблівай цеплынёй віталі тых, для каго гэта падзея адбываецца першы раз у жыцці — першакласнікаў. Словы віншавання самым маленькім жыхарам школьнай краіны адрасавалі першая настаўніца Таццяна Іванаўна Пелеш, іх бацькі і навучэнцы ІХ класа. Настаў час першага школьнага званка ў гэтым навучальным годзе. Гэта ганаровае права было прадастаўлена вучню ІХ класа Скібіцкаму Кірылу і першакласніцы Ермаловіч Варвары. Пасля лінейкі ва ўсіх класах прайшоў першы ўрок "У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны". Віншуем усіх з Днём ведаў і жадаем незабыўных уражанняў, новых адкрыццяў і высокіх дасягненняў!