27 верасня ва ўстанове адукацыі прайшла агульнашкольная лінейка, прысвечаная бяспечнасці руху на дарогах. На лінейцы быў зроблены акцэнт на тым, што з 24 верасня стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя “Пешаход”, якая працягнецца да 3 кастрычніка. Дырэктар установы адукацыі Парамонава Н.І. напомніла прысутным аб неабходнасці абавязковага нашэння ў цёмны час сутак святловяртаючых элементаў.