У рамках месячніка "Твой выбар - тваё жыццё" ў 9 класе праведзена класная гадзіна на тэму "Што мне патрэбна для шчасця?", мэтай якой з'яўлялася фарміраванне каштоўнасных адносін да жыцця ў падлеткаў. Выконваючы розныя заданні, вучні выказвалі сваё разуменне паняцця "шчасце", разважалі аб тым, што патрэбна чалавеку, каб адчуваць сябе шчаслівым. Пры падвядзенні вынікаў зрабілі выснову, што вельмі важна зрабіць правільны выбар у розных сітуацыях і ў розныя моманты жыцця.