0
У 6 класе прайшоў урок працоўнага навучання па тэме “ Валокны расліннага паходжання” (настаўнік Мацюк Н.М.), мэтай якога з'ўялялася знаёмства з валокнамі расліннага паходжання, з якасцямі льнянога і баваўнянага валокнаў, асартыментам тканін, выпускаемых на прадпрымствах Беларусі, а таксама з працэсамі атрымання тканін.
Для больш якаснага засваення матэрыялу практычная частка ўрока праводзілася ў школьным музеі льну. Вучаніцы пазнаёміліся з прыладамі працы льнаводаў: церніцай, часалкамі, калаўродкам, ткацкім станком; з рознамі відамі валокнаў ільну, узорамі ільняных і баваўняных тканін, якія выпускаюць на прадпрыемствах Беларусі. Дзяўчынкі разгледзелі ільняныя ручнікі, вырабленыя з ільну і вышытыя рукамі мясцовых майстрых. Вельмі спадабалася вучаніцам новая экспазіцыя “Лялька ў жыцці беларусаў”, дзе прадстаўлены лялькі, якія ўвасабляюць вобразы міфічных істот: Лазавік, Лазнік, Дамавік, Лесавік, Балотнік, Баба Яга; абярэгавыя лялькі-мотанкі. Асаблівая ўвага надавалася таму факту, што ўсе гэтыя лялькі зроблены з выкарастаннем ільну, бавоўны, паркалю. Такім чынам вучаніцы пазнаёміліся з валокнамі расліннага паходжання, тканінамі з ільну і бавоўны, працэсамі апрацоўкі льну. Праз экспанаты музея змаглі “дакрануцца” да гісторыі сваёй малой радзімы, да вынікаў працы сваіх продкаў, параўнаць іх працу па вырошчванні і апрацоўцы льну з працай сучаснікаў.