23 кастрычніка, у шосты школьны дзень, для вучняў 1-4 класаў была праведзена гульня-падарожжа “Кнігі-нашы сябры”. Школьнікі адправіліся ў цікавае падарожжа з прыпынкам “Бібліятэка”, дзе ім школьны бібліятэкар Волчык С.А. паведаміла, для чаго патрэбны бібліятэкі, пазнаёміла з кніжнымі навінкамі і правяла віктарыну “Наша бібліятэка”. Далей вучні пабывалі на прыпынках “Мудрасць народная”, “Гістарычны”, “Загадкавы”, “Казачны”, “Паэтычны”. На працягу падарожжа дзеці з задавальненнем складалі і тлумачылі сэнс прыказак, адгадвалі загадкі, чыталі вершы, разгадвалі красворд.