У дашкольнай групе прайшоў занятак па адукацыйнай галіне “Мастацкая літаратура”. У пачатку занятку выхавальнік Гусянец К.Дз. пры дапамозе гульнёвай дзейнасці стварыла камфортную добразычлівую атмасферу. Дзеці ўважліва і з цікавасцю слухалі твор беларускага пісьменніка Васіля Хомчанкі “Яблык”, адказвалі на пытанні, выконвалі заданні, вучыліся пераказваць змест твора. Занятак садзейнічаў выхаванню ў дашкольнікаў цікавасці да літаратурных твораў.