13 лістапада ў шосты школьны дзень для вучняў 1-4 класаў была праведзена спартыўна-гульнявая праграма “Мы сябруем са спортам”. Пачалі мерапрыемства з размінкі, дзе школьнікі называлі вядомыя віды спорту, разгадвалі загадкі і рэбусы. Затым дзеці ўдзельнічалі ў спартыўных эстафетах “Бег з мячом”, перадача мяча “Балота”, “Хакеісты” і іншыя. Гульні садзейнічалі развіццю хуткасці, спрытнасці, выхаванню сяброўскіх узаемаадносін у час гульні, здароваму ладу жыцця і добраму настрою.