0
2 снежня 2021 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 9 класа прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме : “Карэнны пералом у Вялікай Айчыннай вайне””
У ходзе ШАГа 1 настаўнік гісторыі Мацюк Н.М. пазнаёміла вучняў са зместам інфармацыйных блокаў:“Ад Масквы да Сталінграда”; “Праблема адкрыцця другога фронту”; “Тэгеранская канферэцыя”.
Навучэнцы даведаліся, што для замацавання поспехаў Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання на зіму-вясну 1942 года паставіла грандыёзныя задачы: разгром нямецкіх сіл па трох напрамках: “ Поўнач”, “ Цэнтр” і “ Поўдзень”, але неабходных для гэтага сіл, рэзерваў, баявой тэхнікі не хапала.
Таму наступленне скончылася няўдачай.
Але Сталінградская бітва і бітва на Курскай дузе сталі пераломнымі ў Вялікай Айчыннай вайне. Паражэнне нямецкіх войскаў пад Сталінградам абвастрыла ўнутрыпалітычнае становішча Германіі з яе саюзнікамі. Японія і Турцыя вымушаны былі адмовіцца ад намеру ўступіць у вайну супраць СССР.
Такім чынам, паспяховае контрнаступленне Чырвонай Арміі пад Сталінградам стварыла неабходныя ўмовы для адкрыцця другога фронту. А Тэгеранская канферэнцыя, якая праходзіла з 28 лістапада па 1 снежня 1943 года,стала важным этапам умацавання антыгітлераўскай кааліцыі, куды ўвайшлі СССР, Вялікабрытанія і ЗША, галоўным пытаннем якой і стала адкрыццё другога фронту ў Еўропе.
У ходзе ШАГа 2 вучні разважалі над пытаннямі інфармацыйных блокаў. Дзевяцікласнікі выказалі свае меркаванні адносна бітвы пад Сталінградам. Пекар Карына адзначыла, што нягледзячы на тое, што германскія войскі неаднаразова імкнуліся прарваць абарону Сталінграда, войскі Чырвонай Арміі гераічна адбівалі атакі ворага, і апошняя атака ворага 11 лістапада 1942 года была правальнай. Вучні выказалі думку, што Сталінградская бітва і бітва на Курскай дузе сталі пераломнымі ў ходзе Другой сусветнай вайны і стварылі ўсе ўмовы для адкрыцця другога фронту. Пытанне было вырашана на Тэгеранскай канферэцыі, якая стала важным этапам умацавання антыгітлераўскай кааліцыі паміж СССР , Вялікабрытаніяй і ЗША. 1 снежня 1943 года была прынята Дэкларацыя аб сумесных дзеяннях у вайне супраць Германіі і пасляваенным супрацоўніцтве трох дзяржаў.
У ходзе ШАГа 3 былі падведзены вынікі мерапрымства. Вучні прыйшлі да высновы, што адкрыццё другога фронту і супрацоўніцтва трох буйных дзяржаў дазволіла паскорыць разгром фашысцкага блока і скараціць колькасць ахвяр у Савецкім Саюзе, а Тэгеранская канферэнцыя садзейнічала стварэнню міжароднай сістэмы бяспекі пасля вайны.