З мэтай паглыблення ведаў навучэнцаў пра гісторыю сваёй вёскі 22.01.2022 г. з вучнямі 5 - 9 класаў было праведзена віртуальнае падарожжа "Зямля, дзе пачаўся твой лёс...", на якім ішло знаёмства з тапонімамі і мікратапонімамі вёскі Грынкі. З вялікай цікавасцю вучні складалі карту сваёй маленькай радзімы, наносілі на яе самыя важныя аб'екты і падпісвалі іх афіцыйнымі і мясцовымі назвамі. Дадзенае мерапрыемства спрыяла абуджэнню цікавасці да роднага краю, выхаванню патрыятызму і нацыянальнай свядомасці, развівала навыкі пошукава-даследчай працы.