У суботу для вучняў 1-4 класаў прайшла пазнаваўчая гульня “Зямля бацькоў-зямля святая” якая дапамагла пашырыць веды пра гістарычнае мінулае нашага беларускага краю, яго культурную спадчыну, паўтарыць веды аб жывёльным і раслінным свеце. У займальнай гульнявой форме дзеці разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, шукалі адказы на пытанні, складалі вершы, адгадвалі загадкі.