29 студзеня для навучэнцаў 1 – 4 класаў была арганізавана гульня-падарожжа “Твае правы і абавязкі”. У пачатку мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з асноўнымі правамі, якія адлюстраваны ў Дэкларацыі правоў чалавека. Веданне правоў вучні паказалі, прааналізаваўшы дзеянні і ўчынкі герояў казак. У ходзе гульні-падарожжа дзеці складалі і тлумачылі прыказкі, чыталі вершы, разгадвалі крыжаванку. Мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў вучняў пра правы і абавязкі чалавека.