У першую суботу лютага, калі па традыцыі праводзіцца вечар сустрэчы з выпускнікамі, для вучняў 5-9 класаў праведзена пазнавальная гадзіна "Знакамітыя выпускнікі школы". У час мерапрыемства былі выкарыстаны матэрыялы стэнда "Аўтограф на карце роднай Беларусі". Вучні даведаліся пра выпускнікоў, якімі ганарыцца школа, з тэматычных рубрык: "Сваё імя ўпісалі ў гісторыю Радзімы", "Малая радзіма стала лёсам", "Учора вучань - сёння настаўнік нашай школы". Таксама з цікавасцю прагледзелі відэапрэзентацыю "Выпускнікам Грынкаўскай школы".