7 лютага ва ўстанове адукацыі пачаўся Тыдзень пачатковых класаў. У першы дзень для вучняў была арганізавана экскурсія ў школьны інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр, дзе яны апынуліся ў чароўным свеце кнігі. Бібліятэкар Волчык С.А. пазнаёміла дзяцей з паслугамі, якія аказвае ІБЦ, расказала пра новыя выданні мастацкай літаратуры. Цікава і пазнавальна прайшла презентацыя-віктарына па казках свету. Таксама бібліятэкарам была арганізавана выстава “У свеце казак”, дзе дзеці самастойна пазнаёміліся з рознымі выданнямі казак. У гэты дзень бібліятэка папоўнілася новымі чытачамі – імі сталі першакласнікі.