Трэці дзень Тыдня пачатковых класаў – Дзень беларускай мовы і культуры. Сярод вучняў у гэты дзень праводзіўся конкурс на лепшы сшытак па беларускай мове. Пераможцамі сталі: Ермаловіч Варвара і Несцер Ангеліна з 1 класа, Пелеш Александр і Несцер Кірыл з 2 класа, Чыганаева Алеся з 4 класа. У ходзе завочнага віртуальнага падарожжа “Замкі Беларусі” вучні пазнаёміліся з беларускімі замкамі і іх гісторыяй. Цікава прайшла гульня-падарожжа “Прыгажэйшая на свеце - беларуская зямля”. Дзеці падарожнічалі па станцыях і выконвалі розныя заданні: адказвалі на пытанні віктарыны, называлі краін-суседак Беларусі, чыталі вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкі, шукалі працяг прыказкі. У ходзе падарожжа вучні папоўнілі веды пра таленавітых і знакамітых людзей сваёй краіны, вядомых землякоў.