Вучні пачатковых класаў наведалі школьны музей ільну . Цікавую і пазнавальную экскурсію для іх правяла кіраўнік музея Мацюк Надзея Міхайлаўна. Школьнікі пазнаёміліся з прыладамі для апрацоўкі льну, з льнянымі вырабамі, даведаліся пра мясцовых ільнаводаў, вядомыя льнокамбінаты і льнозаводы нашай краіны. Пры дапамозе старадаўніх прылад працы змаглі паспрабаваць папрасаваць адзенне. Асабліва зацікавіла вучняў экспазіцыя “Лялька ў жыцці беларусаў”. Надзея Міхайлаўна расказала пра кожную з лялек. Гэта абярэгавыя лялькі-мотанкі, зернавушкі, лялькі,якія ўвасабляюць міфічных істот: Дамавіка, Лазніка, Лазавіка, Ліха аднавокае, Вадзяніка. У многіх дзяўчынак з'явілася жаданне навучыцца рабіць такія лялькі. Дзеці задавалі кіраўніку музея шмат пытанняў, з задавальненнем пагулялі ў гульню “Лянок”. Вучням вельмі спадабалася экскурсія па школьным музеі.