19 лютага, у шосты школьны дзень, для вучняў 1 – 4 класаў прайшла пазнавальная гульня “Мова родная, цудоўная”. У пачатку мерапрыемства вучні разгадвалі красворд з ключавым слова “МОВА”. Выконваючы розныя заданні, школьнікі ўспомнілі і прадоўжылі беларускія прыказкі, растлумачылі іх сэнс. Па пачатковых радках узнавілі раней вывучаныя вершы беларускіх паэтаў і выразна іх прачыталі. Самым цікавым было заданне, дзе трэба было па малюнках распазнаць герояў беларускіх народных казак. А закончылася гульня выкананнем беларускай песні “Рэчанька”. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў пачуцця патрыятызму, паважлівага стаўлення да роднай мовы.