У рамках тыдня беларускай мовы ва ўстанове адукацыі быў праведзены конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных роднай мове. Удзельнікамі сталі вучні 3-9 класаў. У час мерапрыемства гучалі вершы такіх вядомых аўтараў, як Янка Купала, Якуб Колас, М.Танк і іншых. Па выніках конкурсу былі названы пераможцы. Трэцяе месца раздзялілі паміж сабой Кавалеўская Ксенія і Мінюк Таццяна. Другое месца занялі Пекар Карына і Смяян Вераніка. І першае месца атрымала Барэль Мілана, якая зачытала верш Людзмілы Кебіч “Але”. Мерапрыемства суправаджалася выставай кніг беларускіх аўтараў. У канцы мерапрыемства вучні выказалі свае меркаванні, што трэба чытаць кнігі і любіць родную мову.