У рамках Тыдня беларускай мовы бібліятэкар Волчык С.А. правяла літаратурную вечарыну «Слаўныя сыны Беларусі», прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння славутых пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. У класе, дзе праходзіла мерапрыемства, была аформлена выстава твораў паэтаў, размешчаны іх партрэты, цытаты і выказванні іншых пісьменнікаў пра слаўных сыноў Беларусі. Пачалася вечарына песняй “Спадчына” на словы Янкі Купалы ў выкананні “Песняроў”. Вучні пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа, даведаліся, чаму яны ўзялі сабе такія псеўданімы. Было адзначана, што помнікі песнярам устаноўлены ў многіх гарадах не толькі Беларусі, але і ў іншых краінах свету. Аповед пра песняроў суправаджаўся паказам прэзентацыі, выразным чытаннем вершаў на памяць і музычнымі творамі, напісанымі на вершы паэтаў. Мерапрыемства дапамагло вучням усвядомiць значнасць асоб Янкі Купалы i Якуба Коласа; садзейнічала выхаванню ў школьнікаў павагі да класікаў беларускай літаратуры, пачуцця гонару за нашых славутых песняроў, любові да Беларусі і роднага слова.