Гринковская базовая школа » Информация » Урок матэматыкі ў 1 класе

 
 
 

Урок матэматыкі ў 1 класе

Автор: admin от 28-02-2022, 13:48, посмотрело: 413

0
Урок матэматыкі ў 1 класе У рамках панарамы адкрытых урокаў па тэме “Метады і прыёмы візуалізацыі вучэбнай інфармацыі” праведзены ўрок матэматыкі ў 1 класе. На працягу ўрока вучні разам з настаўніцай Пелеш Т.І. складалі “Матэматычны зімовы каляндар”. У ходзе гэтай работы дзеці замацавалі веды пра назвы зімовых месяцаў, а таксама практыкаваліся ў рашэнні прыкладаў і няроўнасцей на складанне і адніманне, параўноўвалі лікі ў межах 20, рашалі задачы вывучаных відаў. Выконваючы заданні зімовых месяцаў, першакласнікі працавалі індывідуальна, у парах і ў групе. На ўроку былі выкарыстаны рознаўроўневыя заданні, электронная праграма “Выдатнік”. Рашаючы задачу пра птушак, першакласнікі расказалі пра клопат і дапамогу птушкам. Таксама падчас выканання заданняў успомнілі правілы бяспечных паводзін і пра неабходнасць клапаціцца пра сваё здароўе. Прымяненне на ўроку візуалізацыі дало магчымасць звязаць інфармацыю ў цэласную карціну, займальна выкласці вучэбны матэрыял. Рэфлексія паказала, што вучням спадабалася такая форма правядзення ўрока. Свае дасягненні на ўроку першакласнікі ацанілі з дапамогай “Лесвіцы поспеху”, а “Матэматычны зімовы каляндар” упрыгожылі смайлікамі з усмешкай.

Категория: Информация, Ученику, Родителям

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.