У рамках панарамы адкрытых урокаў па тэме “Метады і прыемы візуалізацыі вучэбнай інфармацыі” ў 7 класе прайшоў незвычайны ўрок англійскай мовы. Тэма яго была "Жыццё ў вёсцы і жыццё ў горадзе". Вучні працавалі з воблакам слоў, гулялі ў гульню "Бінга", з дапамогай чаго праверылі веданне лексікі. Выказваючы свае думкі паводле пераваг і недахопаў жыцця ў вёсцы і горадзе, удасканальвалі маўленчыя навыкі. За кожнае заданне вучні атрымлівалі фішку адпаведнага колеру, якая дапамагла ў выстаўленні адзнакі за ўрок. Вучні працавалі актыўна і зацікаўлена на працягу ўсяго ўрока.