У 2 класе праведзены ўрок матэматыкі па тэме “Перыметр многавугольнікаў” (настаўнік Трахімік Н.М.). На ўроку ажыццяўляліся міжпрадметныя сувязі з вучэбнымі прадметамі “Чалавек і свет” і “Беларуская мова”. У пачатку занятку быў створаны эмацыянальны настрой пры дапамозе музыкі з гукамі вясны. У час вуснага лічэння, правільна выканаўшы заданне, вучні прачыталі сказы аб вясне і склалі з іх невялікае апавяданнне. Пасля рашэння кругавых прыкладаў адкрылі слова “першацветы”, расказалі аб узнікненні іх назваў і лекавым значэнні. Актуалізацыя ведаў аб мнагавугольніках прайшла ў незвычайнай форме: пчолкі прынеслі вядзерцы ў форме геаметрычных фігур, а вучні назвалі ііх уласцівасці і знайшлі перыметр. На этапе замацавання цікавасць у другакласнікаў выклікала займальнае заданне: яны “лавілі” матылёў, якія “заляцелі” на геаметрычныя фігуры. Для гэтага трэба было лінейкай вымераць усе стораны многавугольніка і вылічыць перыметр. На працягу ўсяго ўрока вучні працавалі актыўна і зацікаўлена. Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі садзейнічала паспяховаму засваенню тэмы ўрока.