19 сакавіка, у школьную суботу, навучэнцы 1-4 класаў сталі ўдзельнікамі краязнаўчага падарожжа “Сцяжынкамі роднага краю”. У час мерапрыемства школьнікі адказвалі на пытанні віктарыны “З гісторыі краіны”, бліц-турніра “Па старонках Канстытуцыі РБ”. У конкурсе “Пытанне-адказ” паказалі свае веды на экалагічную тэму. Дзеці з цікавасцю выконвалі і іншыя заданні. Запамінальным момантам падарожжа стаў прагляд прэзентацыі “Мой родны край. Вёска Грынкі”.