У шосты школьны дзень навучэнцы сабраліся на спартландыю “Мы сябруем са спортам”. Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў спартыўных эстафетах “Хакеісты”, “Пападзі ў кальцо”, “Балота”, “Змейка” і іншыя. Мерапрыемствы садзейнічалі развіццю фізічных якасцей: хуткасці, лоўкасці і вынослівасці. Усе навучэнцы з добрым настроем пакідалі спортзал.