Працягваецца тыдзень прыродазнаўча-матэматычных і гуманітарных прадметаў. 20.04.2022г. з мэтай выхавання пачуцця павагі і гонару да класікаў беларускай літаратуры з нагоды іх 140- юбілею з вучнямі 5 - 9 класаў была праведзена гульня-падарожжа "Шляхамі Купалы і Коласа", у час якой адбылася вандроўка па родных мясцінах славутых пісьменнікаў. Навучэнцы пашырылі свае веды пра жыццё і творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа. На працягу мерапрыемства гучалі вершы і песні на словы беларускіх песняроў. Праведзеныя камандная свая гульня "Шляхамі Купалы і Коласа" паказала трывалыя веды навучэнцаў пра жыццё і творчасць народных паэтаў Беларусі.