23 красавіка ў шосты школьны дзень для навучэнцаў 1-4 класаў было арганізована і праведзена займальнае падарожжа ў краіну законія. Школьнікі пабывалі на станцыях “Прававая краіна”, “Загадковая”, “Сцяжынка бяспекі”, “Займальная” і “Казачная”, дзе адказвалі на пытанні віктарыны па правах і абавязках дзіцяці, разгадвалі загадкі і склалі ключавое слова “Канстытуцыя”. Займальнае падарожжа садзейнічала фарміраванню ўяўлення аб галоўным законе краіны, развіццю ўменняў працаваць разам і добразычлівым адносінам адзін да аднаго.