У суботу 30 красавіка вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні “Экалагічная сцяжынка”. У пачатку гульні дзеці разгадвалі загадкі на экалагічную тэму. Таксама прайшлі розныя выпрабаванні, якія “сустракалі” іх на экалагічнай сцяжынцы. У канцы гульні зрабілі выснову, што трэба берагчы прыроду і дапамагаць ёй.