18 мая ў музеі льну прайшоў урок гісторыі Беларусі па тэме "Наш край у другой палове 1940-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя". Вучні даведаліся аб станаўленні сельскай гаспадаркі ў вёсцы Грынкі ў пасляваенны час, пазнаёміліся з дакументамі, якаія сведчаць аб высокіх паказчыках, якіх дабіваліся мясцовыя ільнаводы і жывёлаводы ў 90-я гады 20 стагоддзя. Вучні выступалі з паведамленнямі пра славутых землякоў, якія праславілі вёску Грынкі сваёй працай, спартыўнымі дасягненнямі, навуковымі працамі.