


19 мая 2022 года ў ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад-базавая школа Свіслацкага раёна“ ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшоў інфармацыйны час на тэму: “Вынікі і ўрокі вайны. Памяць аб вайне.”
У ходзе ШАГа1 настаўнік гісторыі Мацюк Н.М.пачала сваё выступленне з таго, што Вяліка Айчынаая вайна для СССР і яе Узброеных Сіл была Самым цяжкім і разам з тым самым гераічным часам. Другая сусветная вайна завяршылася перамогай СССР і краін-саюзніц. Вельмі сумна, што ў наш час гэтыя краіны, быўшыя саюзніцамі стараюцца перапісаць гісторыю не на карысць СССР.
Вучні даведаліся, што Савецкі народ, у тым ліку і беларускі, і Чырвоная армія вынеслі асноўны цяжар вайны і адыгралі рашучую ролю ў разгроме фашызму. Менавіта на савецка-германскім фронце вермахт страціў звыш 70% асабістага састваву, да 70% танкаў, самалётаў.
Непамерны кошт заплацілі народы СССР за Перамогу: загінула 27 мільёнаў чалавек, з іх 9 мільёнаў – воіны Чырвонай Арміі, загінула каля 3 мільёнаў беларусаў, у Беларусі спалена і знішчана 209 гарадоў і пасёлкаў, 9200 вёсак, знішчана велізарная колькасць прадпрыемстваў, школ і матэрыяльных каштоўнасцей.
Вельмі паказальна тое, што пасля вайны адбыўся Нюрнбергскі працэс, судовыя працэсы прайшлі і ў беларускіх гарадах Мінску,Гомелі, Віцебску, Бабруйску і інш. Гарадах, дзе балі прадстаўлены акты аб безчалавечнасці нямецкіх ваенаслужачых і супрацоўнікаў карных органаў гітлераўскай Германіі.
У ходзе ШАГа 2 вучні актыўна абмяркоўвалі атрыманую інфармацыю. Яны прыводзілі факты, якія канкрэтызуюць прычыны перамогі СССР у Вялікай Айчыннай вайне: гэта, ў пешую чагу, мужнасць і гераізм савецкага народа, моц маральнага духу савецкіх людзей. Вучні ўспомнілі сваіх землякоў: 122 чалавекі з вёскі Грынкі змагаліся на франтах ВА вайны, 46 аднавяскоўцаў не вярнуліся дамоў жывымі, 32 мірных жыхара былі расстраляны фашыстамі за сувязь з партызанамі. Гэта сведчыць пра самаахвянасць нашых землякоў, якія таксама ўнеслі ўклад у Перамогу.
Вучні выказвалі меркаванні наконт таго, яікую вялікую ролю ў перамозе адыграла цвёрдае і рашучае кіраўніцтва Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І.В.Сталіна. Дарэчы, у нашым раённым цэнтры знаходзіцца помнік І.В. Сталіну. Вучні гаварылі і аб таленце камандзіраў, і аб моцы Узброеных сіл СССР, аб адзінстве арміі і тыла, успомнілі падполле і партызанскі рух.
Успаміналі дзеці і тое, што Чарвоная Армія вызваліла еўрапейскія гарады, і што найболшыя страты панусла наша армія пры вызваленні Польшчы. Таму вельмі абурае рабят тое, як у гэтай краіне адносяцца да гістарычнай памяці аб вайне, як зносяцца трактарамі помнікі савецкім воінам-вызваліцелям, як у Латвіі бульдозерам збіраюць кветкі, прынесеныя да падножжа манумента воінам-вызваліцелям. Гэта спроба перапісаць гісторыю. І гэта вельмі абурае школьнмкаў
У ходзе ШАГа 3 “Мы падводзім вынікі” вучні прыйшлі да высновы, што ўсе мы разам павінны рабіць усё магчымае, каб захаваць сапраўдную памяць аб Ваялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнах і перадаваць яе з пакалення ў пакаленне. І вучні нашай невялікай сельскай школа для гэтага прыкладаюць шмат намаганняў, па крупіцах збіраючы звесткі пра сваіх землякоў, якія прайшлі дарогамі вайны, якія загінулі на фронце, і аб рассталяных мірных жыхарах, сярод якіх былі і настаўнікі. У школе дзейнічае клуб “ Пошук”, членамі якога сабраны сабраны звесткі пра 76 ветэранаў вайны з 122, аформлены стэнд “Яны абаранялі родны край”, аформлены альбоб з аднайменнай назвай, дзе акрамя звестак пра ветэранаўёсць яшчэ і іх успаміны. Рабяты ўспомнілі пра расстраляных настаўнікаў, звесткі пра якіх знаходзяцца ў школьным музеі. Вучні свята захоўваюць памяць аб загінуўшых аднавяскоўцах: расказваюь на ўроках гісторыі Беларусі па тэмах ” Наш край”аб сваіх земляках, даглядаюць помнікі, дапамагаюць сваякам загінуўшых і вераць, што будуць жыць пад мірным небам.