10 ліпеня ў лагеры "ГРЫНландыя" прайшоў дзень беларускай мовы і культуры. Для выхаванцаў былі арганізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне паважлівых адносін да Радзімы і роднай мовы, на пашырэнне ведаў пра гісторыю роднага краю, пра пісьменнікаў-юбіляраў. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў гульні-падарожжы "Шляхамі Коласа і Купалы", у буккросінгу "Чытаем разам беларускіх класікаў", у конкурсе чытачоў вершаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Журы, якое складалася з выхаванцаў лагера, прысудзіла ў конкурсе 1 месца Барэль Мілане, 2 месца - Трахіміку Яўгенію і Нарэўскай Беатрысе, 3 месца - Кавалеўскай Ульяне і Пажарыцкай Дар'і. Творчыя здольнасці хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі праявіць у конкурсе "Каб любіць Беларусь нашу мілую". Пра гісторыю культуры Свіслацкага раёна дзеці даведаліся ў час наведвання музея ў Грынкаўскім сектары клубнай і бібліятэчнай работы. Работнікі ўстановы культуры правялі з выхаванцамі гульнёва-забаўляльную праграму "Разам - весела". Таксама ў гэты дзень вучні наведалі школьны музей ільну.