Першага верасня ва ўстанове адукацыі прайшло святочнае мерапрыемства прысвечанае пачатку новага навучальнага года. На ўрачыстай лінейцы прысутнічала шмат гасцей. Дырэктар установы адукацыі павіншавала ўсіх са святам і пажадала моцнага здароўя, паспяхаў у вучобе і творчых дасягненняў.
З віншаваняямі да ўдзельнікаў свята звярнуліся госці: Шэйка Аксана Мікалаеўна, Матысік Надзея Мікалаеўна, Завацкі Дзмітрый Алегавіч, Крэўчык Юлія Аляксандраўна, Марчук Міхаіл Юр’евіч, Кудэлка Ларыса Георгіеўна, Васіленка Уладзімір Іванавіч. З асабістай цеплынёй у гэты дзень прымалі ў школьную сям’ю першакласнікаў: двух хлопчыкаў і адну дзяўчынку.