1 верасня 2022 года для навучэнцаў праведзены першы ўрок, прысвечаны Году гістарычнай памяці "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню". Мэтай дадзенага ўрока з'яўлялася выхаванне ў навучэнцаў паважлівых адносін да гістарычнага мінулага нашай краіны, фарміраванне аб'ектыўнага ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў вялікую Перамогу, аб гераічнай спадчыне як найважнейшым складальніку гістарычнай памяці, аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў, пачуцця прыналежнасці да свайго народа, краю. На мерапрыемства былі запрошаны госці: намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Шэйка А.М. і дырэктар установы адукацыі Парамонава Н.І.