Да Дня народнага адзінства 16.09.2022 года ў 5 класе прайшла класная гадзіна на тэму "Свята нашага народа". Пад час мерапрыемства пры рэалізацыі першага блока "У гістарычным мінулым - адзінства народа" навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй нашай краіны. У межах другога блока "Традыцыі народа - аснова яго адзінства і згоды" дзеці абмяркоўвалі традыцыі нашых далёкіх продкаў і сучасныя традыцыі. На заключным этапе пяцікласніцы малявалі сімвал свята Дня народнага адзінства і абмяркоўвалі, які уклад яны могуць унесці ў развіццё нашай Радзімы.