19 верасня 2022 года ва ўстанове адукацыі праведзена тэматычная агульнашкольная лінейка “Бяспечнасць і мы”. На лінейцы дырэктар установы Парамонава Н.І. паведаміла, што перыяд з 19.09 па 24.09 ва ўстанове пройдзе як Тыдзень бяспечнасці жыццядзейнасці. На працягу тыдня пройдзе шэраг тэматычных класных гадзін і прафілактычных мерапрыемстваў. 22 верасня аб’яўлены Адзіным днём бяспечнасці.