Навучэнцы 5-9 класаў прымалі актыўны ўдзел у конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, якая і стала тэмай трэцяга дня. Аналіз творчых работ паказаў, што падлеткі любяць і паважаюць свой родны край, ганарацца тым, што нарадзіліся і жывуць менавіта ў Беларусі. Яны неабыякавыя да лёсу мовы і Радзімы. З цікавасцю для вучняў 1-4 класаў прайшоў флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы …”