Гринковская базовая школа » Информация » “Родная мова – мова навукі”

 
 
 

“Родная мова – мова навукі”

Автор: admin от 23-09-2022, 15:42, посмотрело: 237

0
Пяты дзень тыдня роднай мовы прайшоў пад дэвізам “Родная мова – мова навукі”. У гэты дзень стартавала творчая акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”.
Усе мерапрыемствы Тыдня развівалі пазнавальную і творчую актыўнасць, выхоўвалі ў дзяцей пачуццё калектывізму, узаемападтрымкі і ўзаемадапамогі, павышалі цікавасць і любоў да роднага слова. У гульнёвай форме вучні паказалі веды па раздзелах мовазнаўства, літаратуразнаўства. Навучэнцы ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова. Дзеці з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у прапанаваных мерапрыемствах.
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі, −
Ты самацветаў яскравая нізка.
Падводзячы вынікі Тыдня, яшчэ раз упэўніваешся, што мы – беларусы – самабытны, таленавіты народ.

Категория: Информация, Мероприятия

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.