3 красавіка 2022 года ва ўстанове адукацыі прайшла тэматычная агульнашкольная лінейка, накіраваная на прафілактыку супрацьпраўных паводзін непаўналетніх. Дырэктар установы Парамонава Н.І. адзначыла, што па інфармацыі галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама сітуацыя з падлеткавай злачыннасцю на тэрыторыі вобласці працягвае заставацца напружанай. Асаблівую занепакоенасць выклікае павелічэнне колькасці здзяйснення непаўналетнімі крадзежу, застаецца актуальнай праблема росту злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій.