У дашкольнай групе цікавым і пазнавальным стаў для дзяцей занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і прырода” на тэму “Мой дом”. Дашкаляты ў пачатку занятку склалі пазл і даведаліся, што гаварыць яны будуць пра мэблю. Рабяты з вялікай цікавасцю выконвалі заданні “Чаго не хапае?”, “Што лішняе?”, “Скажы адным словам” і інш. У канцы занятку рабяты на дошку размясцілі смайлікі, якія пацвердзілі, што дзецям было весела і яны засталіся задаволеныя сваёй працай.