Восенню рознакаляровым дываном з лісця прырода ўсцілае зямлю. Дзеці любяць назіраць за прыродай у гэты час, збіраць лісткі ў прыгожыя букеты. Аднак і тэрыторыю ўстановы адукацыі неабходна ўтрымліваць у парадку, таму рэгулярна праводзяцца працоўныя дэсанты. Прыемна назіраць за зладжанай работай рабят, а яшчэ больш – бачыць пры гэтым іх радасны настрой!