18 кастрычніка ў рамках Тыдня бацькоўскай любові ва ўстанове адукацыі прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў "Усё пачынаецца з сям'і", у час якога ў выкананні навучэнцаў гучалі шчырыя і пранікнёныя творы пра бацькоў. Удзельнікаў мерапрыемства было шмат, але перамогу атрымалі лепшыя: граматамі за І месца ўзнагароджаны Чыганаева А. і Франкоўская М. (ІХ клас), за ІІ месца - Барэль М. і Лях Я., (VI клас), за ІІІ месца - Віннікава В. (IV клас) і Ермаловіч В. (ІІ клас). Віншуем пераможцаў