19 снежня 2022 года на агульнашкольнай лінейцы былі падведзены вынікі конкурсу на лепшае ўпрыгожанне класнага кабінета да Навагодніх свят. Усе класы прынялі актыўны ўдзел ва ўпрыгожванні ўстановы адукацыі і сваіх класаў, а пераможцамі сталі: 1 месца - вучні ІХ класа (кл.кір. Барэль С.П.) і выхавальнікі дашкольнай групы Гусенец К.Д., Шлык В.Г., у намінацыі “Навагоднія мары” - вучні V класа (кл.кір.Русак Н.Р.), у намінацыі “Навагодняя казка”вучні VІ класа (кл.кір.Андрушка І.І.), у намінацыі “Навагодняе акенца” вучні ІII - IV класа (кл.кір. Гінч Г.А.). Пераможцы атрымалі граматы і салодкія падарункі. Віншуем!!!